пасмяле́ць гл. смялець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасмяле́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасмяле́ю пасмяле́ем
2-я ас. пасмяле́еш пасмяле́еце
3-я ас. пасмяле́е пасмяле́юць
Прошлы час
м. пасмяле́ў пасмяле́лі
ж. пасмяле́ла
н. пасмяле́ла
Загадны лад
2-я ас. пасмяле́й пасмяле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасмяле́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасмяле́ць сов. осмеле́ть, стать смеле́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць смелым, смялейшым. — А гэта хто? — пасмялеў стары, з голасу пазнаўшы вясковага чалавека. Чорны. Ціток пасмялеў: значыцца, ніхто нічога не ведае і на яго ніхто зусім і не думае. Лобан. Убачыўшы, што матацыклістаў толькі двое і за імі больш нікога не відаць, хлопцы пасмялелі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца смелым, смялейшым, рашучым.

|| зак. асмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пасмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

посмеле́ть сов. пасмяле́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць смелым, пасмялець, набрацца адвагі. Хлопцу супакоіліся, асмялелі і адчувалі сябе значна лепш, як у цёмным небяспечным лесе. Маўр. І Андрэйка, пачуўшы голас чалавека, асмялеў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развяза́ться

1. (открепиться) развяза́цца;

2. перен. (отделаться), разг. адчапі́цца, адвяза́цца (ад каго, ад чаго); (избавиться, освободиться) пазба́віцца (ад каго, ад чаго);

е́ле развяза́лся я с ним ледзь я адчапі́ўся (адвяза́ўся) ад яго́;

развяза́ться с забо́тами пазба́віцца ад кло́патаў;

3. перен. (утратить скованность) прост. пасмяле́ць; пача́ць трыма́цца больш во́льна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)