пасме́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пасме́х пасме́хі
Р. пасме́ху пасме́хаў
Д. пасме́ху пасме́хам
В. пасме́х пасме́хі
Т. пасме́хам пасме́хамі
М. пасме́ху пасме́хах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пасме́х ’пасмешышча’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас.), ’абсмяянне’ (Бяльк.). Укр. по́сміх, посмі́х, рус. посме́х, польск. pośmiech, в.-луж., чэш. posměch, славац. posmech, славен. posméh. Познепрасл. po‑směxъ, утворанае ад po‑smьjati sę (Махэк₂, 560). Аб перамозе прэфікса po‑ ў аддзеяслоўных дэрыватых у славянскіх мовах у перыяд пасля распаду прасл. мовы гл. Борысь, Prefiks., 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)