паслу́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыслужнік у манастыры, які рыхтуецца стаць манахам.

|| ж. паслу́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. паслу́шніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслу́шнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паслу́шнік паслу́шнікі
Р. паслу́шніка паслу́шнікаў
Д. паслу́шніку паслу́шнікам
В. паслу́шніка паслу́шнікаў
Т. паслу́шнікам паслу́шнікамі
М. паслу́шніку паслу́шніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паслу́шнік м., церк. послу́шник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслу́шнік, ‑а, м.

Чалавек, які жыве ў манастыры і рыхтуецца стаць манахам; прыслужнік у манастыры. [Лукаш:] — У манастыр аддам, у паслушнікі! Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паслу́шнік ’чалавек, які рыхтуецца стаць манахам’, ’прыслужнік у манастыры’ (ТСБМ). Рус. по́слушник, послу́шник ’тс’. Польск. posłusznik ’тс’, ’паслухмяны, пакорны’, чэш. poslušník ’тс’, славац. poslušník ’манах’, серб.-харв. послу̀шник ’слухмяны, пакорлівы чалавек’, балг. послу́шникпаслушнік’. Са ст.-слав. послушникъ ’пакорлівы, пачцівы вучань, слухач’, якое з’яўляецца калькай са ст.-грэч. ἀκροατής ’слухач’, пазней ’той, хто чытае’, ’знаўца’. Да слух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паслу́шніца, ‑ы, ж.

Жан. да паслушнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мюры́д, -а, Мы́дзе, мн. -ы, -аў, м.

Паслушнік у мусульман, які павінен без пярэчанняў выконваць усе патрабаванні свайго духоўнага настаўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

послу́шник (в монастырях) уст. паслу́шнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мюры́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Мусульманскі паслушнік, які павінен безагаворачна падпарадкоўвацца вышэйшаму настаўніку (шэйху).

[Араб. murid.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Браці́шэкпаслушнік каталіцкага ордэна’ (Нас.). З польск. braciszek ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)