паслу́гі

‘выгоды’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. паслу́гі
Р. паслу́г
Д. паслу́гам
В. паслу́гі
Т. паслу́гамі
М. паслу́гах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паслу́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паслу́га паслу́гі
Р. паслу́гі паслу́г
Д. паслу́зе паслу́гам
В. паслу́гу паслу́гі
Т. паслу́гай
паслу́гаю
паслу́гамі
М. паслу́зе паслу́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-паслу́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-паслу́га інтэрнэ́т-паслу́гі
Р. інтэрнэ́т-паслу́гі інтэрнэ́т-паслу́г
Д. інтэрнэ́т-паслу́зе інтэрнэ́т-паслу́гам
В. інтэрнэ́т-паслу́гу інтэрнэ́т-паслу́гі
Т. інтэрнэ́т-паслу́гай
інтэрнэ́т-паслу́гаю
інтэрнэ́т-паслу́гамі
М. інтэрнэ́т-паслу́зе інтэрнэ́т-паслу́гах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чаявы́я, -ы́х.

Грошы, якія даюць за дробныя паслугі, абслугоўванне (швейцару і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўдзя́чны, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе ўдзячнасці за зробленыя паслугі.

Нельга быць няўдзячным.

2. Які не апраўдвае патрачаных намаганняў, надзей.

Няўдзячная работа.

|| наз. няўдзя́чнасць, -і, ж.

Чорная няўдзячнасць — зло замест удзячнасці за зробленыя паслугі, дабро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзіра́лаўка, -і, ДМ -лаўцы, ж. (разм.).

Вымаганне непамерна высокай платы (за паслугі, тавар і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.

1. Дзеянне, якое прыносіць карысць, дапамогу іншаму.

Сяброўская п.

Прапанаваць свае паслугі.

Мядзведжая п. (няўмелая дапамога, паслуга, якая прыносіць толькі шкоду).

2. мн. Бытавыя выгоды, якія даюцца каму-н.

Усе віды паслуг.

Бюро добрых паслуг.

Камунальныя паслугі (водаправод, асвятленне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́та¹, -ы, ДМ пла́це, ж.

1. гл. плаціць.

2. Грашовая ўзнагарода, кампенсацыя за што-н.

Заработная п.

П. за паслугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камуна́льны, -ая, -ае.

1. гл. камуна.

2. Які мае адносіны да гарадской гаспадаркі.

Камунальныя паслугі.

Камунальная кватэра — кватэра, у якой жывуць некалькі сямей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акцы́з, -у, м.

Ускосны падатак на тавары шырокага спажывання і паслугі, які ўваходзіць у іх кошт і складае частку бюджэту краіны.

|| прым. акцы́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)