паску́дства
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
паску́дства |
| Р. |
паску́дства |
| Д. |
паску́дству |
| В. |
паску́дства |
| Т. |
паску́дствам |
| М. |
паску́дстве |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паску́дства ср., прост. паску́дство, га́дость ж., па́кость ж., ме́рзость ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паску́дства, ‑а, н.
Разм. груб.
1. Бруд, нечыстоты. [Жывіцкі:] — Ты гатоў усякае паскудства далонямі мясіць. Не ідзеш ты ў вялікую добрую работу, а ўсё нюхаеш, рыбку ловіш... Чорны. // Пра каго‑н. дрэннага, пра што‑н. дрэннае, непрыстойнае. [Раман] памятаў, што Мікіта Бычок, гэтае паскудства, абібок і злодзей, лез да яго цалавацца. Чарнышэвіч. Лабановіч пазірае на рысунак, і па губах прабягае іранічная ўсмешка. Потым ён хапае газетку і шпурляе кудысь у куток. — Паскудства! — гаворыць сам сабе. Колас. [Гунава:] — Ён мне гаворыць рознае паскудства і спадзяецца на прыдворнае з ім абыходжанне... Самуйлёнак.
2. Дрэнны, агідны ўчынак. — Бі, яго, хлопцы, каб не рабіў паскудства людзям! Галавач. [Бацька:] Усё роўна не дагледзіш, калі зноў захоча якое паскудства зрабіць. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́дны, -ая, -ае (разм., груб.).
Брыдкі, агідны.
Паскудныя словы.
П. чалавек.
|| наз. паску́дства, -а, н. і паску́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паску́дство паску́дства, -ва ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́кость ж., разг. паску́дства, -ва ср., га́дасць, -ці ж.;
не говори́те па́костей не гавары́це паску́дства.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паску́днік, ‑а, м.
Разм. груб. Той, хто робіць гадасці, паскудства. — Як бы гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары. Караткевіч. — А зараз, выходзіць, я вінаватая, што той паскуднік, бацька маёй дарагой дачушкі, гэтак зганьбіў усё і ўцёк, як шкодны кот. Радкевіч. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Ладымер:] — Што ты робіш, паскуднік! Лом у садзе ты пазбіраў? Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гнусь ж., прост. гнюс, род. гню́су м., паску́дства, -ва ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подси́живать несов.
1. охотн. падпільно́ўваць;
2. перен. падсе́джваць; рабі́ць паску́дства.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. Нагадзіць (пра птушак, жывёлу). Сабака напаскудзіў.
2. перан. Нарабіць паскудства, нашкодзіць. [Лясніцкі:] — Ад нас .. [здраднік] не схаваецца нідзе. А каб ён яшчэ не напаскудзіў, трэба быць больш пільнымі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)