паскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Правесці некаторы час скачучы.

П. на вяселлі.

2. Пачаць скакаць, кінуцца наўскач.

Заяц паскакаў у лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паскака́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паскачу́ паска́чам
2-я ас. паска́чаш паска́чаце
3-я ас. паска́ча паска́чуць
Прошлы час
м. паскака́ў паскака́лі
ж. паскака́ла
н. паскака́ла
Загадны лад
2-я ас. паскачы́ паскачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паскака́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паскака́ць сов.

1. поскака́ть, попры́гать;

2. попляса́ть, потанцева́ть;

3. (пуститься вскачь) поскака́ть; ускака́ть;

ты ў мяне́ паска́чаш — ты у меня́ попля́шешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.

1. Скачучы, пачаць перамяшчацца. «Ну і не трэба!» — сказаў сабе ў думках Лёнік і паскакаў па прыступках уніз. Васілёнак. Заяц, пастаяўшы крыху на задніх лапках, паскакаў далей у лес. Скрыпка.

2. Хутка памчацца (на кані або пра каня). Максім асядлаў невялічкага мышастага коніка і паскакаў у Карпілаўку. Грахоўскі. Як заварушыўся Іван — конь спудзіўся і паскакаў назад у млын. Колас.

3. Скакаць некаторы час. Паскакалі [дзеці] трохі на адной назе, а потым Міхась сказаў, што больш не хоча. Брыль. Доўга прыйшлося [рабочым] паскакаць, пакуль лісце пусціла сок. Маўр. Знаходзіліся аматары паскакаць, .. пары кружыліся паволі ў .. вальсах альбо шалёна круціліся ў апошніх людных танцах. Лынькоў.

•••

Ты ў мяне паскачаш (ён у мяне паскача і г. д.) — ужываецца як пагроза пакараць, адпомсціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спляса́ть сов. паскака́ць; станцава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поскака́ть сов.

1. паскака́ць, (долго, неоднократно) папаскака́ць, папаска́кваць;

2. (поехать вскачь) памча́цца, паскака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паго́паць

паскакаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паго́паю паго́паем
2-я ас. паго́паеш паго́паеце
3-я ас. паго́пае паго́паюць
Прошлы час
м. паго́паў паго́палі
ж. паго́пала
н. паго́пала
Загадны лад
2-я ас. паго́пай паго́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паго́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адго́кацьпаскакаць уволю’ (Бяльк.). Відаць, кантамінацыя адгопаць з гокаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попры́гать сов. паскака́ць, (долго, неоднократно) папаскака́ць, папаска́кваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потанцева́ть сов. патанцава́ць; (поплясать) паскака́ць, (долго, неоднократно) папаскака́ць, папаска́кваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)