Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасвяжэ́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пасвяжэ́ю |
пасвяжэ́ем |
| 2-я ас. |
пасвяжэ́еш |
пасвяжэ́еце |
| 3-я ас. |
пасвяжэ́е |
пасвяжэ́юць |
| Прошлы час |
| м. |
пасвяжэ́ў |
пасвяжэ́лі |
| ж. |
пасвяжэ́ла |
| н. |
пасвяжэ́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пасвяжэ́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пасвяжэ́ць сов. посвеже́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасвяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць халаднейшым (пра вецер, паветра). Ноч ціхая, ледзь-ледзь павявае вецер. Цёплы з вечара, ён цяпер крыху пасвяжэў. С. Александровіч. // безас. Пахаладнець (пра надвор’е). Нарэшце прайшоў невялікі дожджык і вось толькі цяпер, пад вечар, крыху пасвяжэла. В. Вольскі.
2. Стаць больш яркім, свежым. На схілах дарогі раслі рамонкі, чырвоныя пеўнікі, львіны зеў. Здаецца, і яны пачалі ажываць, пасвяжэлі ад прахалоды. Арабей. Бач, нават ягады на рабіне, што расла ў двары, зрабіліся больш чырвоныя, пасвяжэлі. Ермаловіч. // Стаць больш бадзёрым, здаравейшым, прыгажэйшым. Байцы пасвяжэлі, павесялелі пасля сну, дарма што адпачынак іх быў вельмі кароткі. Кулакоўскі. [Сынклета] пасвяжэла, паяснела — не толькі стала маладзей за сваіх пяцьдзесят гадоў, а хоць карціну пішы з яе. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Станавіцца свяжэйшым (гл. свежы ў 4 знач.), халаднейшым.
Пад раніцу свяжэе (безас.).
2. Станавіцца больш яркім, набываць больш здаровы выгляд.
Пабыўшы ў лесе, чалавек свяжэе.
|| зак. пасвяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адчы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.
Знікнуць пасля чысткі. Пляма адчынілася. // Зрабіцца чыстым, пасвяжэць пасля чысткі. Бутэлька адчысцілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аздараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; зак.
Палепшыцца, стаць нармальным, пасвяжэць. Спусцілася сонца за лес, пацягнула халадком пасля спякоты, аздаравілася паветра. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
посвеже́ть сов.
1. (стать прохладнее) паядране́ць, пахаладне́ць;
2. (стать румянее, здоровее) пасвяжэ́ць, стаць (зрабі́цца) свяжэ́йшым (больш све́жым); см. свеже́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)