парэ́зацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. парэ́жуся парэ́жамся
2-я ас. парэ́жашся парэ́жацеся
3-я ас. парэ́жацца парэ́жуцца
Прошлы час
м. парэ́заўся парэ́заліся
ж. парэ́залася
н. парэ́залася
Загадны лад
2-я ас. парэ́жся парэ́жцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час парэ́заўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парэ́зацца сов. поре́заться;

п. шклом — поре́заться стекло́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.

Парэзаць, параніць сябе чым‑н. вострым, навостраным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. што. Параніць чым-н. вострым.

П. руку.

2. што і чаго. Нарэзаць у якой-н. колькасці, разрэзаць на часткі.

П. дроў.

3. каго (што). Зарэзаць у якой-н. колькасці.

П. гусей.

|| звар. парэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поре́заться парэ́зацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изре́заться зрэ́зацца, парэ́зацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрэ́зацца, -рэ́жуся, -рэ́жашся, -рэ́жацца; -рэ́жся; зак.

Параніць сябе чым-н. вострым; парэзацца.

А. асколкам шкла.

|| незак. абрэ́звацца, -аюся, -аешся, -аецца і абраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.

Параніць сябе чым‑н. вострым; парэзацца. Сухая папараць шорсткая пасля зімы, Ашмаргні галінку — абрэжашся. Пташнікаў. // Нацерці цела чым‑н. цвёрдым (звычайна пра каня). Абрэзаўся і абмуляўся Гнедчык, ісці не хоча, галавою матае. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перере́заться сов.

1. (разрезаться на две части) перарэ́зацца;

2. (порезаться во многих местах) разг. парэ́зацца, зрэ́зацца;

3. (зарезаться — о всех, многих) пазараза́цца, пазарэ́звацца;

4. (между собой) разг. перарэ́зацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)