пары́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Аддзяленне ў лазні, дзе парацца.

2. Аддзяленне на фабрыцы, дзе што-н. параць (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пары́льня пары́льні
Р. пары́льні пары́льняў
Д. пары́льні пары́льням
В. пары́льню пары́льні
Т. пары́льняй
пары́льняю
пары́льнямі
М. пары́льні пары́льнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пары́льня ж., см. пары́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пары́льня, ‑і, ж.

1. Памяшканне ў лазні, дзе парацца.

2. Спец. Памяшканне, дзе што‑н. параць. Адчыніліся дзверы доўгай аборы-свінушніка. Туды з парыльні насілі парабчанкі поўныя вёдры паранай бульбы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рна́я сущ., разг. пары́льня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пари́льня

1. (отделение в бане) пары́льня, -ні ж., пары́лка, -кі ж.;

2. спец. (помещение, где что-л. парят) пары́льня, -ні ж., апарня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і парыльня. Лазня была гарачая, душная, і многа пары было, і Барашкін двойчы пабыў у парылцы і хвастаўся венікам да змогі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяз, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а; мн. вязы, ‑аў. Лісцевае дрэва сямейства вязавых (ільмовых). / ‑у, у знач. зб. Пасадка вязу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

3. ‑а; мн. вязы, ‑оў. Драўляная перакладзіна ў санях, зробленая з вязу, дубу і інш. У .. [дзедавай] зямлянцы стаяла печ — парыльня, у якой гнуў ён кляновыя палазы, вязы-папярэчыны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)