парусі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. парусі́на
Р. парусі́ны
Д. парусі́не
В. парусі́ну
Т. парусі́най
парусі́наю
М. парусі́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парусі́на ж. паруси́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парусі́на, ‑ы, ж.

Грубая моцная льняная тканіна, якая першапачаткова ішла толькі на выраб парусоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брызе́нт, -у, М -нце, м.

Грубая непрамакальная парусіна.

|| прым. брызе́нтавы, -ая, -ае.

Брызентавая спяцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паруси́на парусі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бартавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да борта. Бартавая парусіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

равенду́к і равенту́х, ‑а, м.

Грубая льняная тканіна, парусіна, якая ўжывалася раней пераважна для парусоў.

[Ад гал. ruwendock.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брызе́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі. Брыль. Усцяж па шашы, што вяла на Оршу, стаялі аўтамашыны, прыкрытыя брызентам. Шчарбатаў.

[Ад гал. presenning.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́нтух ’вялікі мяшок’ (Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2, Інстр. 3), лантуг ’тс’ (Бяльк.), ланту́х ’аплецены з вяровак дарожны мех для сена каню’ (мядз., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ла́нту́х ’жывот, бруха, пуза’, ’вантробы, унутранасці’, ’частка вантробаў’ (Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Юрч.; слонім., Нар. словатв.), драг. ’вялікі жывот’, глыб., паст., гродз., лельч. ’тоўсты, непаваротлівы, трыбухаты чалавек’, ’гультай’, ’неахайны’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., З нар. сл., Нар. лекс., КЭС, лаг.), лантушок, лантухі, лынтухі, ланту́шша ’ўнутранасці’ (Нас., Яруш., Юрч., Бяльк.), лях. ’коўдра, посцілка’ (Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Укр. лантух ’посцілка для ссыпання ў яе збожжа’, ’вялікі мех’, рус. дан., паўд.-рус. ’мешкавіна’, ’мех’, бран., смал. ’страўнік жывёл’. Паралелі заходнеславянскіх моў сведчаць пра тое, што кожнае запазычанне адбывалася самастойна: польск. łantuch ’ануча’ < wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601; Слаўскі, 4, 464), чэш.славац.) lajntuch ’прасціна’ < ням. Leintuch (< Lein ’лён’ і Tuch ’сукно’ (Голуб-Ліер, 279). Рус. лантух, паводле Фасмера (2, 458), паходзіць з ням. Plantuch, Blahentuch (< Plane ’брызент’ ці Blaheпарусіна’) або, магчыма, з ням. Leintuch ’палатно’. У бел. мове лантух (< ням. Leintuch) першапачаткова азначала ’коўдра, посцілка’. У посцілцы маглі насіць сена, засцілаць салому, на якой спалі, сядзелі на возе, пасля значэнне развіваецца ў напрамку: ’мяшок, у які напіхвалі сена, салому (сяннік)’ > ’мех, вялікі мех’, параўн. ст.-бел. вантухъ (Булыка, Лекс. запазыч., 153) > ’пяхцёр’, параўн. віл., рагач. рапту́х, рэптух (Сл. паўн.-зах.). Пазней шляхам пераносу значэння з’явіліся ’жывот, трыбух; унутранасці’ > ’гультай’. Чартко (Бел. лінгв. зб., 149) бел. лантух ’чалавек, жывёла з тоўстым жыватом’ выводзіць са ст.-бел. вантухъ ’тоўстая посцілка’, якое з с.-в.-ням. Wagen ’воз’, tuoch ’сукно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)