партамане́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
партамане́т |
партамане́ты |
| Р. |
партамане́та |
партамане́таў |
| Д. |
партамане́ту |
партамане́там |
| В. |
партамане́т |
партамане́ты |
| Т. |
партамане́там |
партамане́тамі |
| М. |
партамане́це |
партамане́тах |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
партамане́т, ‑а, М ‑неце, м.
Невялікі кашалёк для грошай. Доўга ў руках круціў.. [рубель] доктар, нават да акна паднёс, паглядзеў на святло, толькі тады паклаў у скураны партаманет. П. Ткачоў.
[Фр. porte-monnaie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Партамане́т, партмане́т ’невялікі кашалёк для грошай’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Бяльк.), партма́н, партма́нка ’тс’ (Сцяшк.). Відаць, праз польск. portmoneta ’тс’ з франц. portemonnaie. Параўн. яшчэ рус. народнае партмане́т. Канцавое т Фасмер (3, 335) тлумачыць уплывам слова моне́та.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарпане́т ’партаманет’ (Растарг.). З метатэзай у народнай мове ад партамент ’тс’, гл. партаманет.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
портмоне́ нескл., ср. партамане́т, -та м., партмане́т, -та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
партмане́т, ‑а, М ‑неце, м.
Тое, што і партаманет. Відаць, кавалёвы словы кальнулі Вайтовіча, бо ён дастаў партманет і працягнуў кавалю два злотых. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кошелёк м.
1. кашалёк, -лька́ м., партамане́т, -та м.;
2. перен. кішэ́нь, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)