парта́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Галоўны ўваход вялікага будынка, архітэктурна аформлены.

2. Канструкцыя ў выглядзе рамы, якая перасоўваецца (па рэйках) або з’яўляецца часткай вялікіх машын, станкоў (спец.).

|| прым. парта́льны, -ая, -ае.

П. кран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парта́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парта́л парта́лы
Р. парта́ла парта́лаў
Д. парта́лу парта́лам
В. парта́л парта́лы
Т. парта́лам парта́ламі
М. парта́ле парта́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парта́л м., архит., тех. порта́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парта́л, ‑а, м.

1. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход у вялікі будынак. Партал тэатра. □ Парталы [манастыра] паважна разгортваюцца на фоне ружова-яснага неба, і тады нельга не заглядзецца на яго. Колас. // Архітэктурнае абрамленне сцэны, якое аддзяляе яе ад глядзельнай залы.

2. Спец. Рама ў форме літары П, якая з’яўляецца часткай металічнай канструкцыі або машыннай станіны.

[Ад лац. porta — уваход, вароты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́знес-парта́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-парта́л бі́знес-парта́лы
Р. бі́знес-парта́ла бі́знес-парта́лаў
Д. бі́знес-парта́лу бі́знес-парта́лам
В. бі́знес-парта́л бі́знес-парта́лы
Т. бі́знес-парта́лам бі́знес-парта́ламі
М. бі́знес-парта́ле бі́знес-парта́лах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вэб-парта́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вэб-парта́л вэб-парта́лы
Р. вэб-парта́ла вэб-парта́лаў
Д. вэб-парта́лу вэб-парта́лам
В. вэб-парта́л вэб-парта́лы
Т. вэб-парта́лам вэб-парта́ламі
М. вэб-парта́ле вэб-парта́лах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-парта́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-парта́л інтэрнэ́т-парта́лы
Р. інтэрнэ́т-парта́ла інтэрнэ́т-парта́лаў
Д. інтэрнэ́т-парта́лу інтэрнэ́т-парта́лам
В. інтэрнэ́т-парта́л інтэрнэ́т-парта́лы
Т. інтэрнэ́т-парта́лам інтэрнэ́т-парта́ламі
М. інтэрнэ́т-парта́ле інтэрнэ́т-парта́лах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

порта́л архит., техн. парта́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да партала. Партальная арка. Партальныя калоны. // Які мае ў сабе партал (у 2 знач.). Партальны станок. □ Для размяшчэння партальных кранаў былі створаны Верхні і Ніжні прычалы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)