парашуты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які робіць скачкі з парашутам.

|| ж. парашуты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. парашуты́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парашуты́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парашуты́ст парашуты́сты
Р. парашуты́ста парашуты́стаў
Д. парашуты́сту парашуты́стам
В. парашуты́ста парашуты́стаў
Т. парашуты́стам парашуты́стамі
М. парашуты́сце парашуты́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парашуты́ст м. парашюти́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парашуты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца парашутызмам. Школа парашутыстаў. // Той, хто скача з парашутам. Бацька падышоў да камандзіра і сказаў яму, што каля аўтастрады заселі фашысцкія парашутысты і абстрэльваюць машыны. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парашюти́ст парашуты́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паралангі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен — парашутыст і аквалангіст.

[Ад фр. parachute, лац. aqua — вада і англ. lung — лёгкае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парашуты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да парашутыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парашу́т ’прыстасаванне ў выглядзе вялікага парасона, прызначанае для спуску людзей, грузаў з лятальных апаратаў, для тармажэння пры пасадцы самалётаў і пад.’ (ТСБМ). З рус. парашю́т ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 80, 83) < франц. parachute, якое ўтворана ад італ. para ’абараняй’ і франц. chute, ’падзенне’ (Фасмер, 3, 205). З рус. парашюти́ст таксама бел. парашуты́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Рух, перамяшчэнне ў паветры ў якім‑н. напрамку. Палёт ракеты ажыццяўляўся строга па зададзенай траекторыі. «Звязда». // Характар, манеры, асаблівасці такога перамяшчэння. Бясшумны палёт. // Спец. Акрабатычны скачок на вялікую адлегласць або на вялікай вышыні. Палёт пад купалам цырка.

2. Авіяцыйны вылет, рэйс. У дзень палётаў лётчыкі прачынаюцца рана. Хомчанка. Афіцэр-парашутыст паказаў падпольшчыкам, як карыстацца парашутам, як трымацца ў палёце і на пасадцы. Новікаў.

3. перан. Імкненне, парыў. Якія тут бясконцыя прасторы І для ўспамінаў, і палёту дум! Танк. З галечы, з руін спусташэння, Як волат, падняўся народ — Нястрымная воля імкнення, Нябачаны творчы палёт! Колас.

•••

Брыючы палёт — палёт самалёта на невялікай вышыні над зямлёй.

Сляпы палёт — палёт ноччу, у тумане пры дапамозе адных толькі навігацыйных прыбораў.

З вышыні птушынага палёту гл. вышыня.

Птушка высокага палёту гл. птушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)