парапе́т, -а, М -пе́це, мн. -ы, -аў, м.

Невысокая агароджа ўздоўж моста, набярэжнай вуліцы.

|| прым. парапе́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парапе́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парапе́т парапе́ты
Р. парапе́та парапе́таў
Д. парапе́ту парапе́там
В. парапе́т парапе́ты
Т. парапе́там парапе́тамі
М. парапе́це парапе́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парапе́т парапе́т, -та м.;

парапе́т моста́ парапе́т мо́ста;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парапе́т м. парапе́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парапе́т, ‑а, М ‑пеце, м.

1. Невысокая сцяна, агароджа ўздоўж моста, набярэжнай і пад. Першы мост цераз Марачанку — праз два кварталы. Гнілы ўжо, учарнелы. Андрэй прыпыніўся на ім, за парапет зірнуў. Лобан. І, як вокам кінуць, утульны пясчаны бераг ад гранітнага парапета прыбярэжнай вуліцы да самага пеністага прыбою быў запознены людзьмі. Лынькоў.

2. Уст. Вал, насып у цытадэлях, крэпасцях для аховы ад ворага.

[Іт. parapetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парапе́т ’невысокая сцяна, агароджа ўздоўж маста, набярэжнай і пад.’ (ТСБМ). З рус. парапе́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) < франц. parapet ад італ. parapetto ’брусцвер’ (Фасмер, 3, 204). Дыял. парапэ́та ’падаконнік’ з польск. parapet ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)