паразуме́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

Прыйсці да згоды, дамовіцца.

Ці не час нам п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразуме́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паразуме́юся паразуме́емся
2-я ас. паразуме́ешся паразуме́ецеся
3-я ас. паразуме́ецца паразуме́юцца
Прошлы час
м. паразуме́ўся паразуме́ліся
ж. паразуме́лася
н. паразуме́лася
Загадны лад
2-я ас. паразуме́йся паразуме́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паразуме́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паразуме́цца сов. прийти́ к согла́сию, договори́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паразуме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Прыйсці да згоды, аднадушнасці; дагаварыцца. [Мікіта:] — А я выберу такую, як сам. Як-небудзь паразумеемся... Ракітны. Ці не час паразумецца: што такое літаратурная старонка? Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

объясни́ться

1. (переговорить) перагавары́ць;

2. (столковаться) паразуме́цца;

3. (стать понятным) растлума́чыцца, вы́тлумачыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагаварыцца, угаварыцца, згаварыцца, дамовіцца, умовіцца, змовіцца, паразумецца / пра аплату: старгавацца, згадзіцца, угадзіцца; сысціся (перан.) □ прыйсці да згоды, знайсці агульную мову, сысціся ў цане, ударыць па руках, зварыць піва

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)