папя́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папну́ся папнё́мся
2-я ас. папне́шся папняце́ся
3-я ас. папне́цца папну́цца
Прошлы час
м. папя́ўся папя́ліся
ж. папя́лася
н. папя́лася
Загадны лад
2-я ас. папні́ся папні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час папя́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папя́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм.

1. Напружыць усе сілы, напружыцца. Для таго, каб знадворку адчыніць дзверы чайной, трэба было добра папяцца. Сабаленка. [Варановіч] упёрся нагою ў сцяну, плячом — у каня каля спіны і папяўся. Конь .. пачаў паднімацца. Чорны.

2. перан. Намагчыся зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папну́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм. Тое, што і папяцца. — Але ж такую хароміну зрабіць — трэба добра папнуцца, — выказала сваю заклапочанасць маці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)