папярэ́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папярэ́дні папярэ́дняя папярэ́дняе папярэ́днія
Р. папярэ́дняга папярэ́дняй
папярэ́дняе
папярэ́дняга папярэ́дніх
Д. папярэ́дняму папярэ́дняй папярэ́дняму папярэ́днім
В. папярэ́дні (неадуш.)
папярэ́дняга (адуш.)
папярэ́днюю папярэ́дняе папярэ́днія (неадуш.)
папярэ́дніх (адуш.)
Т. папярэ́днім папярэ́дняй
папярэ́дняю
папярэ́днім папярэ́днімі
М. папярэ́днім папярэ́дняй папярэ́днім папярэ́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папярэ́дні, -яя, -яе.

1. Які быў раней за што-н., знаходзіўся непасрэдна перад чым-н.

На папярэдняй старонцы.

2. Які папярэднічае чаму-н., які бывае перад чым-н.

Папярэдняя падрыхтоўка.

Папярэдняе следства.

3. Незакончаны, такі, пасля якога яшчэ будзе што-н.

Папярэднія вынікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папярэ́дні

1. предыду́щий, предше́ствующий;

2. (предшествующий чему-л. основному) предвари́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папярэ́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які быў раней чаго‑н., знаходзіўся непасрэдна перад чым‑н. Гэтыя дні самастойнага жыцця надалі.. [людзям] вопыту больш за ўсе папярэднія гады. Маўр. У паветры яшчэ стаяла рэха папярэдняга ўдару, а ўжо раздаваўся новы. Васілёнак. // у знач. наз. папярэ́дняе, ‑яга, н. [Дзімін:] — З Кашыным пагутарым на бюро, дарэчы, і пра папярэдняе напомнім. Карпаў.

2. Які папярэднічае чаму‑н. асноўнаму, галоўнаму, які бывае перад чым‑н. Першыя пяць дзён былі прысвечаны папярэднім гульням у дзвюх падгрупах. «Звязда». // Такі, які можа быць зменены, перагледжаны; неканчатковы. Папярэднія падлікі. □ Паходня падзяліўся з Янукевічам сваімі папярэднімі планамі. Хадкевіч.

3. Такі, які робіцца, праводзіцца загадзя. Папярэдні продаж білетаў. Стол папярэдніх заказаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предвари́тельный папярэ́дні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предыду́щий папярэ́дні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правізо́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Папярэдні або часовы.

Правізорная ацэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэліміна́рны, -ая, -ае (спец.) Папярэдні, першапачатковы (перагавор, пагадненне).

Прэлімінарны дагавор.

|| наз. прэліміна́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Рабіць папярэдні ўзор, макет чаго-н.

М. зборнік артыкулаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыенціро́вачны, -ая, -ае.

1. Які служыць для арыенціроўкі.

А. палёт.

2. Прыблізны, папярэдні.

А. тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)