папяро́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Папярочны брус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папяро́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. папяро́чка папяро́чкі
Р. папяро́чкі папяро́чак
Д. папяро́чцы папяро́чкам
В. папяро́чку папяро́чкі
Т. папяро́чкай
папяро́чкаю
папяро́чкамі
М. папяро́чцы папяро́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папяро́чка ж.

1. (поперечный брус) попере́чина, перекла́дина;

2. спец. (поперечная кладка кирпича) тычо́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папяро́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Брус, жэрдка, планка і пад., замацаваныя ўпоперак чаго‑н. або паміж чым‑н. Засталіся толькі два слупы. Вартаўнік прыбіў да іх папярочкі, і цяпер даяркі сушаць там ручнікі, цадзілкі, вёдры і бітоны... Нядзведскі. Коні стаялі прывязаныя да вазоў або да знарок змайстраваных жардзяных папярочак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папяро́чка1 ’брус, жэрдка, планка і пад., замацаваныя ўпоперак чаго-н. або паміж чым-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Тарнацкі, Studia), поперэчка ’тс’ (Шушк.), поперэ́чка ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны < папярок (гл.).

Папяро́чка2 ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэ́чка ’папярочнае ўзворванне’ (Выг.), папярэ́чняк ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэчня́к, попяро́чніца ’тс’ (Выг.). Суфіксальныя дэрываты ад папярочны < папярок (гл.). Аналагічныя дэрываты ў інш. славянскіх мовах. Выгонная (Лекс. Палесся, 54 і наст.) адзначае ўсх.-палес.-паўдн.-слав. ізалексу (попярочніцаславен. poprečnica ’папярочная баразна’) і зах.-палес.-польск. (вармінскую) (поперэчнякpopršyčnak ’папярочны загон з краю поля’).

Папяро́чка3 ’вельмі шырокая саматканая спадніца ў палоскі, якія ляжаць упоперак’ (ДАБМ, 934). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны (гл. папярок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попере́чина папяро́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папярэ́чына ж., разг., см. папяро́чка1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́чка ж., обл., см. папяро́чка1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Тое, што і папярочка. Уверсе над трубой на страсе цямнеў кавалак абгародкі — у дзве пярэчкі. Пташнікаў. [Чапялевіч] палез па дубовых пярэчках драбін на столь хаты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяро́чкапапярочка’ (Шат.; пух. Сл. ПЗБ). Гл. пе́рак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)