папяле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

1. Ператварацца ў попел (разм.).

Папялела хата ў агні.

2. Набываць колер попелу.

Познім летам папялеюць зоркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папяле́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. папяле́е папяле́юць
Прошлы час
м. папяле́ў папяле́лі
ж. папяле́ла
н. папяле́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час папяле́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папяле́ць несов.

1. разг. превраща́ться в пе́пел;

2. приобрета́ть пе́пельный цвет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папяле́ць, ‑ее; незак.

1. Разм. Ператварацца ў попел. Сам горад папялеў у агні. Баранавых.

2. Набываць колер попелу. Ужо і зоры ночы позняга лета папялець сталі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)