папрастарне́ць гл. прастарнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрастарне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. папрастарне́е папрастарне́юць
Прошлы час
м. папрастарне́ў папрастарне́лі
ж. папрастарне́ла
н. папрастарне́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папрастарне́ць сов. стать (сде́латься) просто́рнее (свобо́днее)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрастарне́ць, ‑ее; зак.

Стаць больш прасторным, прастарнейшым. Пасля касьбы і жніва абшар ваколіцы як бы папрастарнеў. Бядуля. / у безас. ужыв. — Папрастарнела ў камеры, нібы ў лесе, калі ў ім ссякуць старое дрэва, — з сумам у голасе заўважыў Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастарне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца больш прасторным.

|| зак. папрастарне́ць, -е́е.

У хаце цяпер папрастарнела (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параскашне́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Зрабіцца раскошным, раскашнейшым. Хадора была рада гэтаму: утрох жа як возьмуцца шыць, дык вунь як іх жыццё параскашнее. Сабаленка. За тры гады дрэвы ў вёсцы пабольшалі, параскашнелі. Гаўрылкін.

2. безас. Стаць раскапгаей, папрастарнець. Калі .. Завішнюка раптам падкінула ўгору, ударыла каленам аб кузаў і наваліліся мужчыны, ён са злосцю выпрастаўся — тады чуць-чуць параскашнела. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)