папрапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго-што. Прапусціць усіх, многіх або ўсё, многае, даць прайсці, праехаць усім, многім.
П. пешаходаў.
2. што. Прасунуць, працягнуць праз што-н. усё, многае.
П. правады праз адтуліны.
3. што. Зрабіць многа пропускаў.
П. радкі верша.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папрапуска́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
папрапуска́ю |
папрапуска́ем |
| 2-я ас. |
папрапуска́еш |
папрапуска́еце |
| 3-я ас. |
папрапуска́е |
папрапуска́юць |
| Прошлы час |
| м. |
папрапуска́ў |
папрапуска́лі |
| ж. |
папрапуска́ла |
| н. |
папрапуска́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
папрапуска́й |
папрапуска́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
папрапуска́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
папрапуска́ць сов. (о многом) пропусти́ть; опусти́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папрапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Прапусціць усіх, многіх або ўсё, многае, даць прайсці, праехаць усім, многім. Папрапускаць пешаходаў.
2. Прасунуць, працягнуць праз што‑н. усё, многае. Папрапускаць правады праз адтуліны.
3. Зрабіць многа пропускаў. Папрапускаць радкі. Папрапускаць заняткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пропусти́ть сов., в разн. знач. прапусці́ць, мног. папрапуска́ць; см. пропуска́ть;
◊
пропусти́ть ми́мо уше́й прапусці́ць між вушэ́й; прапусці́ць паўз ву́ха;
никого́ не пропусти́ть ніко́га не прапусці́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
опусти́ть сов.
1. апусці́ць, мног. паспуска́ць, спусці́ць, мног. паспуска́ць;
2. (пропустить) вы́пусціць, мног. павыпуска́ць, прапусці́ць, мног. папрапуска́ць, вы́кінуць, мног. павыкіда́ць, павыкі́дваць; см. опуска́ть;
◊
опусти́ть кры́лья апусці́ць кры́лы;
опусти́ть нос апусці́ць но́с;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)