папаўне́ць гл. паўнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаўне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папаўне́ю папаўне́ем
2-я ас. папаўне́еш папаўне́еце
3-я ас. папаўне́е папаўне́юць
Прошлы час
м. папаўне́ў папаўне́лі
ж. папаўне́ла
н. папаўне́ла
Загадны лад
2-я ас. папаўне́й папаўне́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час папаўне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папаўне́ць сов.

1. стать полне́е;

2. пополне́ть; потучне́ть, потолсте́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела. Сіўцоў. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець. Васілёнак.

2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца паўнейшым, таўсцейшым.

П. пад старасць.

|| зак. папаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пополне́ть сов. папаўне́ць; (потолстеть) патаўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потучне́ть сов., разг. пасыце́ць, патлусце́ць, папаўне́ць, пагладчэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абгла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Стаць гладкім (пра паверхню чаго‑н.).

2. Папаўнець, паправіцца. Конь крыху абгладзіўся, і ўжо льга яго збываць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Зрабіцца больш круглым, поўным. Вочы Карніцкага пакруглелі, гнеўна заторгаліся жаўлакі. Паслядовіч. Наташа паківала галавой і засмяялася.. Вочы яе засвяціліся, пакруглелі шчокі. Пташнікаў.

2. Патаўсцець, папаўнець. Пад падбародкам у.. [Сямёна] намеціўся валлячок, пакруглеў жывот. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акруглі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Стаць круглым, больш круглым; набыць акруглую форму. Ад нечаканасці і здзіўлення ў Дзямідчыка акругліліся вочы. Краўчанка. // Папаўнець у целе. Аднойчы Граноўская заўважыла, што сын раптам пачаў папраўляцца, неяк акругліліся шчокі, папаўнелі. Гурскі. А на Пятровіча калі зірнуць — Раздаўся ўшыркі, акругліўся, Нібы гарбуз той, сокамі наліўся. Валасевіч. // перан. Канчаткова скласціся, аформіцца (пра думку, мову і пад.). Сапраўды, жанчына тая не надта разумная, не вельмі разборлівая, і яна будзе.. [Хвядосу] ва ўсім памагаць. І толькі гэтая думка акруглілася, як загула ззаду машына. Кавалёў. // Закончыцца, дасягнуць круглага ліку. [Рыгор Іванавіч:] — Восьмы дзесятак акругліўся летась чалавеку, а на адпачынак ні за якія грошы не хоча. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)