папацяга́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папацяга́ю папацяга́ем
2-я ас. папацяга́еш папацяга́еце
3-я ас. папацяга́е папацяга́юць
Прошлы час
м. папацяга́ў папацяга́лі
ж. папацяга́ла
н. папацяга́ла
Загадны лад
2-я ас. папацяга́й папацяга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час папацяга́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго-, чаго-н.

Колькі мы папацягалі (папацягвалі) гэтага бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў! Каліна. [Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах... Палтаран. [Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папацяга́ць и папаця́гваць сов. (долго, много, неоднократно)

1. потаска́ть;

2. поволочи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Тое, што і папацягаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поволочи́ть сов. павалачы́; пацягну́ць; пацяга́ць; (долго, много, неоднократно) папацяга́ць, папаця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потаска́ть сов., в разн. знач. пацяга́ць, (долго, много) папацяга́ць, папаця́гваць, павалачы́ць;

потаска́ть дров пацяга́ць (павалачы́ць) дроў;

потаска́ть все я́блоки пацяга́ць усе́ я́блыкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)