папараска́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым, з дадан. і без дап. (разм.).

Расказваць доўга, неаднаразова; расказаць многа чаго-н.

П. анекдотаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папараска́зваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папараска́зваю папараска́зваем
2-я ас. папараска́зваеш папараска́зваеце
3-я ас. папараска́звае папараска́зваюць
Прошлы час
м. папараска́зваў папараска́звалі
ж. папараска́звала
н. папараска́звала
Загадны лад
2-я ас. папараска́звай папараска́звайце
Дзеепрыслоўе
прош. час папараска́зваўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папараска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго, аб кім-чым, пра каго-што, з дадан. сказам і без дап.

Разм. Расказваць доўга, неаднаразова; расказаць многа чаго‑н. [Хлопец:] — Людзі ўсё — во!.. Дружныя, таварыскія. Я вам мог бы столькі пра іх папарасказваць, што вам аж да вечара хапіла б слухаць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)