паніка́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паніка́ю паніка́ем
2-я ас. паніка́еш паніка́еце
3-я ас. паніка́е паніка́юць
Прошлы час
м. паніка́ў паніка́лі
ж. паніка́ла
н. паніка́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час паніка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паніка́ць несов., прям., перен. поника́ть, сника́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да панікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сника́ть несов.

1. паніка́ць;

2. (ослабевать, уменьшаться — о ветре) прыціха́ць; (об огне) прыгаса́ць;

3. перен. вя́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зніка́ць ’пераставаць існаваць’. Рус. сника́тьпанікаць’, укр. зникати ’знікаць’, польск. znikać ’тс’, чэш. кніжн. znikati, славац. уст. zniknút, славен. znikniti ’прайсці’, ’знікнуць’, izníkniti ’знікнуць’, серб.-харв. ѝзникнути ’ўзысці (пра расліну)’, ’узнікнуць, ’з’явіцца’, балг. изнѝквам ’узнікнуць, панікнуць’, макед. изникне ’знікнуць’, ’узыйсці’. Ц.-слав. изникнѫти ’знікнуць’, съникнѫти ’заглядваць уперад’, съницати ’наглядаць’ (Міклашыч, Lex. paleosl.), ст.-рус. изницати ’ўзнікаць’. З прэфіксам z‑ (< jьz ці sъn‑) ад дзеяслова nikati (гл. нікнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)