па́нцырны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
па́нцырны |
па́нцырная |
па́нцырнае |
па́нцырныя |
| Р. |
па́нцырнага |
па́нцырнай па́нцырнае |
па́нцырнага |
па́нцырных |
| Д. |
па́нцырнаму |
па́нцырнай |
па́нцырнаму |
па́нцырным |
| В. |
па́нцырны (неадуш.) па́нцырнага (адуш.) |
па́нцырную |
па́нцырнае |
па́нцырныя (неадуш.) па́нцырных (адуш.) |
| Т. |
па́нцырным |
па́нцырнай па́нцырнаю |
па́нцырным |
па́нцырнымі |
| М. |
па́нцырным |
па́нцырнай |
па́нцырным |
па́нцырных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
па́нцырны в разн. знач. па́нцирный;
~ныя даспе́хі — па́нцирные доспе́хи;
~ная се́тка — па́нцирная се́тка;
~ныя ры́бы — па́нцирные ры́бы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́нцырны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да панцыра (у 1 знач.), з’яўляецца панцырам. Панцырныя даспехі.
2. Які мае адносіны да панцыра (у 2 знач.); які пакрыты панцырам. Панцырныя рыбы.
3. Зроблены з металічных кольцаў, якія ўваходзяць адно ў другое. Ложак з панцырнай сеткай.
4. Спец. Пакрыты металічнай абшыўкай, бранёй.
5. Які мае адносіны да панцыра (у 4 знач.). Панцырны скафандр.
6. Які мае цвёрдае покрыва (пра плады некаторых раслін). Панцырныя сарты сланечніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́нцыр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічнае адзенне для засцярогі тулава ад удараў халоднай зброі (уст.).
Рыцары ў панцырах.
2. Цвёрдае покрыва некаторых жывёлін.
Чарапашы п.
|| прым. па́нцырны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стэгаза́ўр, ‑а, м.
Буйны панцырны паўзун з групы дыназаўраў сярэдзіны мезазойскай эры.
[Ад грэч. stego — пакрыццё і sauros — яшчарна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)