панука́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. панука́ю панука́ем
2-я ас. панука́еш панука́еце
3-я ас. панука́е панука́юць
Прошлы час
м. панука́ў панука́лі
ж. панука́ла
н. панука́ла
Загадны лад
2-я ас. панука́й панука́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час панука́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пану́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго (што). Прымушаць рабіць што-н. хутчэй, падганяць (першапачаткова вокрыкам «ну», звернутым да каня).

П. каня.

Гэтых хлопцаў не трэба п. у рабоце.

2. кім. Дэспатычна распараджацца кім-н.

П. падлеткамі.

|| наз. панука́нне, -я, н. і пану́кванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Панука́ць ’прымушаць рабочую жывёлу рухацца хутчэй; нокаць; дэспатычна распараджацца, не лічыцца з чым-небудзь, папіхаць’ (ТСБМ). Да ну, нукаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і пану́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго. Прымушаць рабочую жывёлу рухацца хутчэй; нокаць. Чорныя, закураныя цыганы — старыя і маладыя — у клёшных штанах, запыленых хромавых ботах, паважна крочаць узбоч вазоў, панукаюць гладкіх коней. Навуменка. — Но-но, маленькі! — па-гаспадарску клапатліва панукваў.. [Ваня] каня. Паўлаў. // перан.; каго і без дап. Падганяць каго‑н. у рабоце. Хлопцы добрыя, не трэба панукаць. І справу ведаюць... Мыслівец.

2. перан.; кім і без дап. Дэспатычна распараджацца, не лічыцца з кім‑н.; папіхаць. [Касперскі:] Доўга блукаў я па свеце і такі знайшоў шчасце — у калгасе. Цяпер я чалавек! Ніхто мною не панукае. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пану́кваць,

гл. панукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ну́шкаць (нушкъць) ’панукаць, падганяць’ (міёр., Нар. сл.), ’прымушаць’ (віл., Сл. ПЗБ). Ад ну ж (< *nu і *že), гл. ж, жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панука́нне і пану́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. панукаць, панукваць, а таксама гукі, словы, якія суправаджаюць гэтае дзеянне. Гракі, вароны чарадою За свежай ходзяць баразною. Вясёлы шум і пануканне Чутны да самага змяркання. Колас. Сям-там блісне агеньчык цыгаркі ды прагучыць нуднае панукванне. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паганяць, гнаць; нокаць, нукаць, панукаць, панукваць, турыць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прыну́ка́ць, ’прымушаць, патрабаваць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ), пріну́кыць ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя назоўнікі прыну́ка ’прымус, прымушэнне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), пріну́ка ’тс’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ну́ка́цьЭСБМ адсутнічае), параўн. панука́ць (гл.), якое, верагодна, праз ну́ка́ць, адносяць да ўзмацняльнай часціцы ну (гл.). Больш абгрунтаванай падаецца версія аб праславянскім характары адносін *nukati () і *nu (ЭССЯ, 26, 30–32; 43–44). Прэфіксальныя ўтварэнні ўсходне-славянскага характару, параўн. рус. зах. принука́ть ’прымушаць’, укр. прину́кувати ’прымушаць, вымушаць’. Польск. przynukać, przynuka, верагодна, усходнеславянскія запазычанні (Брукнер, 352).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)