пантанёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы інжынерных войск, які займаецца навядзеннем і абслугоўваннем пантонаў.

|| прым. пантанёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пантанё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пантанё́р пантанё́ры
Р. пантанё́ра пантанё́раў
Д. пантанё́ру пантанё́рам
В. пантанё́ра пантанё́раў
Т. пантанё́рам пантанё́рамі
М. пантанё́ру пантанё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пантанёр м., воен. понтонёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пантанёр, ‑а, м.

Ваеннаслужачы інжынерных войск, які абслугоўвае пантонныя паркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

понто́нёр воен. пантанёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)