Паноша ’цяжарнасць’ (Жд. 2), паношчы ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад пане́сці, панасіць з суф. ‑ja. Параўн. ноша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распано́шыцца ’разрасціся, раздацца’ (Ядвігін Ш.). Відаць, ад паноша (гл.) ці з польск. rozpanoszyć się ’разбагацець’, гл. Длугаш-Курчабова, 392.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)