пане́ль ж., в разн. знач. пане́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пане́ль в разн. знач. панэ́ль, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пане́ль, ‑і, ж.

1. Дарожка для пераходаў па баках вуліцы, пакрытая каменем, асфальтам і пад.; тратуар. На вузенькай, цеснай вуліцы, дзе панель не шырэй метра, бегчы стала яшчэ цяжэй. Новікаў. Касьян вярнуўся па левую панель і павярнуў у завулак, які выводзіў на прыгараднае ўзвышша. Гартны.

2. Драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні. Сцены і столь у пакоі.. былі абабіты жоўтым кардонам, бэлькі пафарбаваны ў карынкавы колер, панелі абабіты фанерай, размаляванай пад дуб. Карпаў.

3. Спец. Мармуровая, пластмасавая і пад. дошка, якая з’яўляецца часткай шчыта або пульта кіравання. Асабліва зацікавіў хлопчыка куток, дзе размяшчалася панель кіравання. На чорным шчыце — рады белых круглых акенцаў і там не то гадзіннікі, не то манометры. Гамолка.

4. Спец. У зборным будаўніцтве — гатовы элемент збудавання ў форме вялікай пліты. За некалькі мінут мантажнікі ўмацоўваюць панель — і гатова сцяна яшчэ аднаго пакоя. «Звязда».

5. Спец. Квадратны або прамавугольны ўчастак шахтавага поля, абмежаванага штрэкамі.

[Ням. Paneel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус. пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням. Paneel або нідэрл. paneelпанель, абшыўка’, сяр.-н.-ням. panele, pannele ’драўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам. *pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панэ́ль ж., в разн. знач. пане́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манта́жнік, ‑а, м.

Спецыяліст па мантажу (у 1 знач.). За некалькі мінут мантажнікі ўмацоўваюць панель — і гатова сцяна яшчэ аднаго пакоя. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філёнга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Спец.

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную, паркетную або іншую раму.

2. Вузкая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панель ад верхняй часткі сцяны. Працягнуць філёнгу.

[Ад ням. Füllung.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пано́, нескл., н.

1. У архітэктурных збудаваннях — паверхня на сцяне або столі, акаймаваная рамкай, бардзюрам і запоўненая ляпным або жывапісным арнаментам і пад.

2. Вялікіх памераў карціна на палатне, прызначаная для запаўнення такой паверхні. Сквер быў упрыгожаны вялікімі пана з батальнымі сцэнамі. Карпаў. На галоўным фасадзе канструкцыйна неабходная глухая панель удала выкарыстана для дэкаратыўнага пано. «ЛіМ».

[Фр. panneau, ад лац. pannus — кавалак тканіны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́пля1 ’пліта (кавалак шкла і пад.)’ (карэліц., З нар. сл.). З польск. tafla ’тс’ з заканамернай заменай ф на п у народнай мове, параўн. фасо́ля/пасо́ля і пад., польскае слова з ням. Tafel ’дошка, пліта, панель’, што ўрэшце ўзыходзіць да лац. tabula ’тс’ (Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 528).

Та́пля2 ’чапля’ (Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае чапля ’тс’ (гл.), збліжанае да тапі́ць ’акунаць у ваду’ (гл. тапіць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шасі́, нескл., н.

1. Рама ці аснова розных машын, механізмаў і ўстановак. Кавалеўскі, Максім Сцяпанавіч і Дзімін пабывалі ў ліцейным, у цэху шасі, у эксперыментальным. Карпаў. // Сукупнасць усіх механізмаў і агрэгатаў, умацаваных на такой раме.

2. Высоўная або нерухомая канструкцыі (колы, паплаўкі, лыжы) у самалёце, якая служыць для яго руху па аэрадроме пры яго ўзлёце і пасадцы. Самалёт таргануўся і яшчэ больш заваліўся ўлева — шасі загразла. Хомчанка.

3. Спец. Панель з ліставога металу, на якой умацоўваюцца дэталі апаратуры (радыёпрыёмніка і інш.).

•••

Самаходнае шасі — трактар, які мае раму універсальнай канструкцыі, што дазваляе абсталяваць яго разнастайнымі зменнымі машынамі і прыладамі.

[Фр. châssis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)