панаціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Нацерці, намазаць чым-н. усё, многае.

П. рукі шкіпінарам.

2. што. Начысціць да глянцу усё, многае.

П. паркет.

3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае; нацерці на чым-н. многа чаго-н.

П. ногі.

П. мазалі на руках.

4. чаго. Нарыхтаваць трэннем вялікую колькасць чаго-н.

П. канапель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаціра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панаціра́ю панаціра́ем
2-я ас. панаціра́еш панаціра́еце
3-я ас. панаціра́е панаціра́юць
Прошлы час
м. панаціра́ў панаціра́лі
ж. панаціра́ла
н. панаціра́ла
Загадны лад
2-я ас. панаціра́й панаціра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панаціра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панаціра́ць сов. (о многом)

1. в разн. знач. натере́ть;

2. (льна, пеньки) намя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Нацерці, намазаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Панаціраць рукі шкіпінарам.

2. што. Начысціць да глянцу ўсё, многае. Панаціраць паркет.

3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае. Панаціраць ногі. // Нацерці на чым‑н. многа чаго‑н. Панаціраць мазалі на руках.

4. чаго. Нарыхтаваць трэннем, нацерці вялікую колькасць чаго‑н. Панаціраць канапель. Панаціраць бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натере́ть сов.

1. (смазать) наце́рці, мног. панаціра́ць;

2. (начистить, навести лоск) начы́сціць, нашарава́ць, наглянцава́ць;

3. (повредить трением) наце́рці, мног. панаціра́ць, наму́ляць, мног. панаму́льваць;

4. (измельчить) наце́рці, мног. панаціра́ць; (тёркой) надра́ць, надзе́рці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаціра́ны

1. натёртый;

2. намя́тый;

1, 2 см. панаціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намя́ть сов.

1. намя́ць; (скомкать) накамячы́ць;

2. (надавить) наці́снуць; (размять) наце́рці, надушы́ць, натаўчы́;

3. (намесить) намясі́ць, мног. панаме́шваць;

4. (натоптать) натапта́ць;

5. (льна, пеньки) наце́рці, мног. панаціра́ць;

намя́ть бока́ надава́ць пад бакі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)