панасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго-н. у многіх месцах, усюды ці ў вялікай колькасці.

П. курганы.

За ноч панасыпала (безас.) снегу.

2. што. Сыплючы, напоўніць усё, многае.

П. збожжа ў мяхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панасыпа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панасыпа́ю панасыпа́ем
2-я ас. панасыпа́еш панасыпа́еце
3-я ас. панасыпа́е панасыпа́юць
Прошлы час
м. панасыпа́ў панасыпа́лі
ж. панасыпа́ла
н. панасыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. панасыпа́й панасыпа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панасыпа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панасыпа́ць сов. (о многом, во множестве) насы́пать, понасыпа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. і чаго. Насыпаць чаго‑н. у многіх месцах, усюды або ў вялікай колькасці. Панасыпаць курганы. □ За мінулую ноч столькі ўсюды панасыпала снегу, што і кроку ў бок ад дарогі нельга ступіць. М. Стральцоў.

2. Сыплючы, напоўніць усё, многае. Каля свірка хлопцы згружалі з фурманак мяхі з жытам і лаяліся.. — Бач ты, панасыпалі, як завязаць. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасыпа́ны насы́панный; см. панасыпа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понасыпа́ть сов., разг. панасыпа́ць; (насыпать) насы́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́пать сов.

1. насы́паць, мног. панасыпа́ць; (всыпать) усы́паць;

2. (соорудить, возвести) насы́паць;

насы́пать со́ли на хвост (кому) насы́паць со́лі на хвост (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)