панаклада́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панаклада́ю панаклада́ем
2-я ас. панаклада́еш панаклада́еце
3-я ас. панаклада́е панаклада́юць
Прошлы час
м. панаклада́ў панаклада́лі
ж. панаклада́ла
н. панаклада́ла
Загадны лад
2-я ас. панаклада́й панаклада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панаклада́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панаклада́ць сов. (о многом, во множестве) наложи́ть, накла́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

1. Накласці на што‑н. або куды‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Панакладаць дроў на машыны. □ Панакладалі вазы [сена] — ладныя, шырокія — і пакуль паўціскалі ды абхарошвалі, і ноч надышла. Скрыган.

2. Аблажыць каго‑н. вялікай колькасцю якіх‑н. падаткаў або аблажыць якімі‑н. падаткамі ўсіх, многіх. [Ганна Кухарава:] Усе багатыры злуюць .. Нібыта гэта праз вас і развёрсткі панакладалі больш на іх. Крапіва.

3. Накласці, раскласці што‑н. у многіх месцах. Боганчык засіпеў, гледзячы на дарогу ў туман: — На-шы... І агнёў панакладалі, чакаючы... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і панакла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

1. Накласці на што-н. ці куды-н. вялікую колькасць чаго-н.

П. дроў на машыны.

2. Аблажыць многіх падаткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаклада́ны нало́женный; см. панаклада́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панакла́дваць сов., см. панаклада́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понакла́сть сов., разг. панаклада́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панакла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Тое, што і панакладаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накла́сть сов. (наложить, наполнить) прост. накла́сці, мног. панаклада́ць, панакла́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нави́ть сов.

1. наві́ць, мног. панавіва́ць; накруці́ць, мног. панакру́чваць; намата́ць, мног. панамо́тваць;

2. (изготовить витьём) наві́ць, мног. панавіва́ць;

3. прост. (о волосах) заві́ць, мног. пазавіва́ць;

4. обл. (укласть на воз) накла́сці, мног. панаклада́ць, панакла́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)