панадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Надзець на сябе шмат чаго-н. або на вялікую колькасць каго-, чаго-н.

Франтавікі панадзявалі ўзнагароды.

П. навалачкі на падушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панадзява́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панадзява́ю панадзява́ем
2-я ас. панадзява́еш панадзява́еце
3-я ас. панадзява́е панадзява́юць
Прошлы час
м. панадзява́ў панадзява́лі
ж. панадзява́ла
н. панадзява́ла
Загадны лад
2-я ас. панадзява́й панадзява́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панадзява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панадзява́ць сов. (о многом) наде́ть, понадева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надзець на сябе шмат чаго‑н. або на вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Франтавікі панадзявалі ўзнагароды. Панадзяваць кавалачкі на падушкі. □ Зіна засмяялася, паклікала хлопцаў, панадзявала ім панамкі і павяла на пляж. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадзява́ны наде́тый см. панадзява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понадева́ть сов., разг. панадзява́ць; (верхнюю одежду — ещё) паапрана́ць; (обувь — ещё) паабува́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наде́ть сов. надзе́ць, мног. панадзява́ць; (верхнюю одежду — ещё) апрану́ць, мног. паапрана́ць; (обувь — ещё) абу́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)