памідо́рына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. памідо́рына памідо́рыны
Р. памідо́рыны памідо́рын
Д. памідо́рыне памідо́рынам
В. памідо́рыну памідо́рыны
Т. памідо́рынай
памідо́рынаю
памідо́рынамі
М. памідо́рыне памідо́рынах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

*Камідормна, кымідорына (Яўс.), сапсаваная форма да памідорына < памідор (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памідо́р ’аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых з чырвонымі або жоўтымі пладамі, прыдатнымі для яды; плод гэтай расліны’ (ТСБМ, Кіс.), памідо́ра, памідо́рына ’плод памідора’ (Янк., Янк. 1). З рус. помидо́р(ы) ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73, 88), дзе запазычана з італ. мн. pomidʼoro < pomo dʼoro літар. ’залаты яблык’ (Фасмер, 3, 323).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)