памо́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. памо́рскі памо́рская памо́рскае памо́рскія
Р. памо́рскага памо́рскай
памо́рскае
памо́рскага памо́рскіх
Д. памо́рскаму памо́рскай памо́рскаму памо́рскім
В. памо́рскі (неадуш.)
памо́рскага (адуш.)
памо́рскую памо́рскае памо́рскія (неадуш.)
памо́рскіх (адуш.)
Т. памо́рскім памо́рскай
памо́рскаю
памо́рскім памо́рскімі
М. памо́рскім памо́рскай памо́рскім памо́рскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да памораў, да памор’я. Паморскі пасёлак. Паморскія звычаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́р’е, -я, н.

На Поўначы: мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.

|| прым. памо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жыхар памор’я.

Архангельскія паморы.

|| ж. памо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. памо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помо́рский памо́рскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па..., прыстаўка.

I. Ужываецца для ўтварэння дзеясловаў і абазначае: 1) закончанасць, завяршэнне дзеяння, напрыклад: паставіць, пабіць, пакінуць, пабудаваць, паклікаць, паказаць; 2) пачатак дзеяння, напрыклад: паехаць, паляцець, пакаціць, папаўзці; 3) абмежаванасць працягласці дзеяння, напрыклад: папісаць, пакамандаваць, пагуляць, пасядзець, пакрычаць; 4) набыццё большай ступені якой‑н. якасці, уласцівасці, напрыклад: пачырванець, пабялець, пахарашэць, пасталець; 5) няпэўную працягласць, паўторнасць дзеяння (часта з адценнем непаўнаты, невялікай меры дзеяння), напрыклад: паглядваць, пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць; 6) ахоп дзеяннем, станам усіх, многіх асоб або пашырэнне дзеяння на ўсе, многія аб’екты, напрыклад: памерзнуць, пападаць, пахавацца, пакасіць (усе сенажаці), пакалоць (усе дровы); 7) у спалучэнні з прыставачнымі дзеясловамі (звычайна незакончанага трывання) абазначае: а) распаўсюджанне дзеяння на ўсе, многія аб’екты, напрыклад: паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах); б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напрыклад: паабмарожвацца, павысяляцца, падалучацца, панакрывацца; в) празмернасць дзеяння, напрыклад: панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (доўга, многа), папахварэць (доўга); г) абмежаванасць меры дзеяння, напрыклад: павыжынаць, павыядаць.

II. Ужываецца для ўтварэння прыметнікаў і надае ім наступныя значэнні: 1) які адносіцца да кожнага з указаных прадметаў, напрыклад: пагалоўны, падэкадны, пагадзінны, памесячны; 2) які адпавядае чаму‑н., напрыклад: падаходны, пасільны; 3) які адносіцца да часу пасля чаго‑н., напрыклад: пасмяротны, парэформенны; 4) які знаходзіцца, размешчаны ўздоўж, каля чаго‑н., напрыклад: пагранічны, паморскі, паволжскі.

III. Ужываецца для ўтварэння прыслоўяў: а) у спалучэнні з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: па-новаму, па-руску, па-нямецку; б) у спалучэнні з прыналежнымі займеннікамі ўтварае прыслоўі са значэннем: у адпаведнасці з чыім‑н. жаданнем, меркаваннем, напрыклад: па-мойму, па-твойму, па-нашаму.

IV. Утварае назоўнікі са значэннем блізкага размяшчэння ўздоўж чаго‑н., напрыклад: пагранічча, памор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)