памо́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. памо́льны памо́льная памо́льнае памо́льныя
Р. памо́льнага памо́льнай
памо́льнае
памо́льнага памо́льных
Д. памо́льнаму памо́льнай памо́льнаму памо́льным
В. памо́льны (неадуш.)
памо́льнага (адуш.)
памо́льную памо́льнае памо́льныя (неадуш.)
памо́льных (адуш.)
Т. памо́льным памо́льнай
памо́льнаю
памо́льным памо́льнымі
М. памо́льным памо́льнай памо́льным памо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памо́льны помо́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да памолу, прызначаны для памолу (у 1 знач.). Памольны збор. □ Паліна на нейкі час спынілася ля памольнай машыны. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́л, -у, м.

1. Перапрацоўка зерня на муку.

2. Якасць атрыманай мукі.

Мука мяккага памолу.

3. Змолатае збожжа; мліва.

Ёсць у запасе розны п.

|| прым. памо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помо́льный памо́льны;

помо́льная пла́та памо́льная пла́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збор, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. сабрацца, сабраць.

2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.

Валавы з. збожжа.

3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.

Памольны з.

У тэатры поўны з.

4. чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.

З. законаў.

З. твораў пісьменніка.

5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.

З. ветэранаў вайны.

6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна мн.) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.

Лагерны з.

Вучэбна-трэніровачныя зборы.

7. мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).

Зборы ў дарогу.

Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збор, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. збіраць — сабраць.

2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго‑н. сабранага. Валавы збор збожжа. □ [Яраш] хваліўся ў бальніцы персаналу і нават хворым сваімі грыбнымі зборамі. Шамякін. // Агульная колькасць людзей, якія сабраліся куды‑н. Зараз на рынку не было і пятай долі звычайнага збору. Якімовіч. // Збіраемыя або сабраныя на што‑н., за што‑н. грошы або іншыя адлічэнні. Страхавы збор. Памольны збор. / Аб даходзе ад тэатральнага прадстаўлення. Чысты збор.

3. Сукупнасць сабраных і выданых разам якіх‑н. тэкстаў. Збор законаў. Збор твораў пісьменніка.

4. Дзеянне паводле дзеясл. збірацца — сабрацца (у 1 знач.). Збор на дэманстрацыю. Месца збору. // Сігнал да такога дзеяння. Зайграць збор.

5. Сход членаў якой‑н. арганізацыі, калектыву. Піянерскі збор. □ [Саша] першы раз ідзе на збор падпольнай групы. Шамякін.

6. звычайна мн. (збо́ры, ‑аў). Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных на вайсковай службе для абучэння. І калі на зборы Клічуць ваенкомы, Мы заўсёды рады Выкліку такому. Нядзведскі. Летам у Віктара былі вайсковыя зборы. Дакладней, перападрыхтоўка. Паўлаў. // Кароткачасовае знаходжанне дзе‑н. з мэтай трэніроўкі. Трэніровачныя зборы.

7. толькі мн. (збо́ры, ‑аў). Падрыхтоўка да якога‑н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды‑н.). Месца было роднае і такое мілае, што Віця аж заплакаў крадком, калі да хаты падышла машына і пачаліся зборы да выезду. Чарнышэвіч. — Правільна, — згадзіўся Сцяпан. — Пяць мінут на зборы. Гамолка.

•••

Гарцавы збор (уст.) — плата за памол і апрацоўку зерня на крупы.

Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор пры афармленні дакументаў па грамадзянска-прававых справах (рэалізуецца шляхам продажу марак пэўнай цаны (у СССР з 1930 г. заменен дзяржаўнай пошлінай).

У зборы — аб поўнай яўцы, прысутнасці каго‑н. дзе‑н. Было без чвэрткі восем, а людзі амаль усе былі ў зборы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)