паме́шваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паме́шваю паме́шваем
2-я ас. паме́шваеш паме́шваеце
3-я ас. паме́швае паме́шваюць
Прошлы час
м. паме́шваў паме́швалі
ж. паме́швала
н. паме́швала
Загадны лад
2-я ас. паме́швай паме́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паме́шваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паме́шваць несов. поме́шивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Мяшаць, размешваць патроху або час ад часу. Варыва памешвала чарпапом з доўгай ручкай немаладая, з добрым, прыветлівым тварам кабета. Навуменка.

паме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Мясіць патроху або час ад часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. памешваць ​1.

паме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. памешваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поме́шивать несов. (мешать) паме́шваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поба́лтывать несов., разг. (взбалтывать) пабо́ўтваць; (помешивать) паме́шваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Памешваць, рухаць чым-н. у вадкасці.

Б. апалонікам.

Б. вяслом.

2. чым. Рабіць рухі з боку ў бок ці ўзад і ўперад.

Б. нагамі.

|| зак. і аднакр. бо́ўтнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бо́ўтанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Варэ́йка ’гліняны гаршчок, гаршчок’ (Янк. Мат., Інстр. I, Бяльк., Шатал.). Параўн. палес. вары́йка ’гаршчок’ (Лысенка, ССП), укр. варі́йка ’маленькі гаршчок’. Утварэнне ад *variti ’варыць’ (гл.). Зыходнае: *varěja, *varějьka. Параўн. чэш. дыял. vařaja, vařeja, vařejka, славац. varajka, varejka ’мешалка, апалонік’. Фантастычна Махэк₂ (678), які выводзіць з *tvar‑ (ад кораня *tver‑памешваць’). Пра магчымыя сувязі бел. слова на слав. глебе гл. Цыхун, БЛ, 5, 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)