паме́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ме́т, ж.

У слоўніках: спецыяльнае ўказанне на граматычную ўласцівасць слова, яго стылістычную афарбоўку і інш.

Граматычныя паметы.

Стылістычная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паме́та паме́ты
Р. паме́ты паме́т
Д. паме́це паме́там
В. паме́ту паме́ты
Т. паме́тай
паме́таю
паме́тамі
М. паме́це паме́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паме́та ж. поме́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Пісьмовы знак, надпіс, адзнака.

•••

Стылістычная памета — спецыяльнае ўказанне ў слоўніку на сферу ўжывання слова, яго моўную афарбоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паме́та ’пісьмовы знак, подпіс, адзнака’ (ТСБМ). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад памеціць < меціць, мета (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поме́та паме́та, -ты ж.;

граммати́ческая поме́та граматы́чная паме́та;

стилисти́ческая поме́та стылісты́чная паме́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Заўвага; памета на палях (рукапісу, кнігі; уст.).

Рэмаркі на палях рукапісу.

2. У п’есе: тлумачэнне аўтара да тэксту, якое датычыць абставін дзеяння, знешняга выгляду ці паводзін персанажа.

|| прым. рэма́рачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́та, -ы, ДМ да́це, мн. -ы, дат, ж.

1. Дакладны каляндарны час якой-н. падзеі.

Гістарычныя даты.

Круглая д. (аб юбілеі, дні нараджэння і пад., якія падлічваюцца дзесяцігоддзямі).

2. Памета, якая паказвае час (год, месяц, дзень) напісання дакумента, пісьма, твора і пад.

Пісьмо без даты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стылісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стылю (у 1, 2 знач.), звязаны з ім. Стылістычныя памылкі. □ Амаль кожная праўка ў рукапісе — вынік карпатлівай работы над словам, сведчанне незвычайна тонкага стылістычнага пачуцця і літаратурнага майстэрства У.І. Леніна. «Полымя». // Які мае адносіны да стылю расказвання. Стылістычныя асаблівасці рамана. □ Варта, аднак, зазначыць, што інверсія гэта не просты стылістычны прыём, а глыбокае творчае пранікненне ў сутнасць арыгінала. Палітыка.

•••

Стылістычная памета гл. памета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

значок м. значо́к, -чка́ м.; (помета — ещё) паме́та, -ты ж., ме́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)