пама́цаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. гл. мацаць.

2. Пашукаць некаторы час вобмацкам.

П. у кішэнях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́цаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пама́цаю пама́цаем
2-я ас. пама́цаеш пама́цаеце
3-я ас. пама́цае пама́цаюць
Прошлы час
м. пама́цаў пама́цалі
ж. пама́цала
н. пама́цала
Загадны лад
2-я ас. пама́цай пама́цайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пама́цаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пама́цаць сов.

1. пощу́пать; потро́гать;

2. (у чым) поша́рить (в чём);

п. ў кішэ́нях — поша́рить в карма́нах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Распазнаючы, даследуючы, пакратаць каго‑, што‑н. Нупрэй памацаў рукою Панаса. — Ён жывы яшчэ. Ён толькі абамлеў. Колас. Карніцкі нахіліўся, памацаў дрот рукою, прамовіў здаволена: — Будуць свае цвікі! Паслядовіч. [Валя] падышла, памацала замок і невядома колькі часу стаяла каля дзвярэй, стомленая і спустошаная... Шамякін.

2. чым і без дап. Пашукаць некаторы час вобмацкам. Юрка памацаў рукой на паліцы і ўзяў кухонны нож. Курто. Сеў [Віця] у трамвай, памацаў у кішэнях — грошай ні капейкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пощу́пать сов. пама́цаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потро́гать сов. (злёгку) дакрану́цца, пама́цаць, пачапа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зма́цаць

памацаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зма́цаю зма́цаем
2-я ас. зма́цаеш зма́цаеце
3-я ас. зма́цае зма́цаюць
Прошлы час
м. зма́цаў зма́цалі
ж. зма́цала
н. зма́цала
Загадны лад
2-я ас. зма́цай зма́цайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зма́цаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

поша́рить сов., разг. пашна́рыць, пашны́рыць, пашука́ць; (пощупать) пама́цаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абма́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Памацаць з усіх бакоў з мэтай агляду; уважліва агледзець.

Доктар абмацаў хворага.

2. перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы; высачыць, выведаць.

А. яблыкі ў торбе.

Бяда, калі абмацаюць бандыты.

|| незак. абма́цваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгаі́цца, ‑гоіцца; зак.

Разм. Загаіцца няпоўнасцю, трохі; падгаіцца. Шчыміць барада, дзе [Леанід] збіў скуру. Памацаць пальцамі, — здаецца, прыгаілася. Але ж не паказвацца такому ноччу ў хату. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)