памагчы́, -магу́, -мо́жаш, -мо́жа; -мо́г, -магла́, -ло́; -мажы́; зак., каму.
Тое, што і дапамагчы.
П. грашамі.
П. пабудавацца.
Лякарства памагло.
|| незак. памага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памагчы́
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
памагу́ |
памо́жам |
| 2-я ас. |
памо́жаш |
памо́жаце |
| 3-я ас. |
памо́жа |
памо́гуць |
| Прошлы час |
| м. |
памо́г |
памаглі́ |
| ж. |
памагла́ |
| н. |
памагло́ |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
памажы́ |
памажы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
памо́гшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
памагчы́ сов. помо́чь; пособи́ть, подсоби́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; пр. памог, ‑магла, ‑магло; заг. памажы; зак.
1. Аказаць дапамогу, садзеянне, падтрымку ў чым‑н. Памагчы грашыма. Памагчы пабудавацца. □ [Іван:] — Тут.. прарэзаць дзірку наскрозь цяжка будзе.. — Нічога. Я табе памагу, — падтрымаў Арцём. — Будзем рэзаць напераменку. Ставер. Прывіталіся [сыны].., пагаварылі. Старэйшы сын нават молат у рукі ўзяў — памог кавалю парог выкаваць. Якімовіч. [Зося:] — Ты паслухай.. Можа ты ведаеш [у каго крадзеныя грошы], то памажы следчым. Чорны. // Выратаваць, выручыць. [Човен] гойдаўся на хвалях і, здавалася, вось-вось схаваецца пад імі.. Лена стаяла на беразе і не ведала, як памагчы чалавеку. Ваданосаў. — Матуля, памажы мне! — Яшчэ ўсё задыхана шаптаў.. [палонны]. Брыль.
2. Аказаць патрэбнае дзеянне, даць патрэбны вынік. Лякарства памагло. □ Прыход Зарубы, фельчара, памог Падняцца Януку. Танк. Прыходзячы з работы дахаты, Дзяніс прымаў душ, абедаў і клаўся адпачываць. Асабліва аддаваўся адпачынку ў нерабочую суботу, а пасля — нядзелю.. Але, урэшце, і гэта не памагло. Цераз сем месяцаў мускулы звалі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памагчы, падтрымаць; падмагчы, падсабіць, падсобіць, пасобіць (разм.) □ падаць руку, падаць руку дапамогі, пайсці насустрач, узяць на буксір
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
подсоби́ть сов., прост. памагчы́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
помо́чь сов. дапамагчы́, памагчы́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пособи́ть сов., прост. дапамагчы́, памагчы́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
поспосо́бствовать сов. пасадзе́йнічаць, дапамагчы́, памагчы́ паспрыя́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́блытаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. каго-што. Разблытаўшы, выняць, вызваліць.
В. птушку з сіла.
2. перан., каго. Памагчы выйсці з цяжкага становішча (разм.).
В. з небяспечнай справы.
|| незак. выблы́тваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)