палі́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. палі́цыя
Р. палі́цыі
Д. палі́цыі
В. палі́цыю
Т. палі́цыяй
палі́цыяю
М. палі́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

палі́цыя, -і, ж.

1. У некаторых краінах: адміністратыўны орган аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.

2. зб. Асобы, якія служаць у гэтым органе.

|| прым. паліцэ́йскі, -ая, -ае.

П. чын.

Атрад паліцэйскіх (наз.). Паліцэйскія метады кіравання (перан.; якія апіраюцца на насілле).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́цыя ж., в разн. знач. поли́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палі́цыя, ‑і, ж.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах, а таксама ў час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах — сістэма асобых органаў дзяржаўнага апарату для аховы існуючага ладу і ўстаноўленых парадкаў. Палітычная паліцыя. Крымінальная паліцыя. □ Муж [Эміліі] два гады назад быў забіты паліцыяй на першамайскай дэманстрацыя. Маўр.

2. зб. Паліцэйскія. Паліцыя акружыла дом Бычкоўскіх. На двор нікога не пускалі. «Маладосць». Паліцыя! — крыкнуў нехта. Чалавек дваццаць паліцыянтаў білі без разбору — па людзях, па конях. Пестрак.

3. Разм. Памяшканне, дзе знаходзяцца паліцэйскія органы; паліцэйскі ўчастак.

[Ням. Polizei ад грэч. politeia — кіраванне дзяржавай.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палі́цыя ’у дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах сістэма асобых органаў дзяржаўнага апарату для аховы існуючага парадку’ (ТСБМ). Праз рус. поли́ция або польск. policja з ням. Polizei ад лац. politīa: грэч. πολιτεία. У рус. мове таксама праз польскае пасрэдніцтва (гл. Праабражэнскі, 2, 93; Фасмер, 3, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паліцэ́йскі гл. паліцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жандарме́рыя, -і, ж.

1. У некаторых краінах: дзяржаўная паліцыя, якая мае ваенную арганізацыю і выконвае ахоўныя функцыі ўнутры краіны і ў арміі.

2. Палітычная паліцыя ў дарэвалюцыйнай Расіі.

3. зб. Жандары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геста́па, нескл., н.

Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі.

|| прым. геста́паўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфензі́ва, -ы, ж.

Палітычная паліцыя ў Польшчы ў 1918—1939 гг., а таксама назва органаў контрразведкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыскно́й уст. / сыскна́я поли́ция вышукна́я палі́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)