паліса́ндр, -у, м.

Каштоўная цвёрдая драўніна некаторых трапічных дрэў.

|| прым. паліса́ндравы, -ая, -ае.

Палісандравае дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паліса́ндр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. паліса́ндр
Р. паліса́ндру
Д. паліса́ндру
В. паліса́ндр
Т. паліса́ндрам
М. паліса́ндры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паліса́ндр, -ру м. палиса́ндр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паліса́ндр, ‑у, м.

Каштоўная цвёрдая цёмна-ружовая або чырванавата-карычневая драўніна некаторых трапічных дрэў, якая ідзе на выраб музычных інструментаў, мэблі і пад.

[Фр. palissandre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паліса́ндр ’каштоўная цвёрдая цёмна-ружовая або чырванавата-карычневая драўніна некаторых трапічных дрэў’ (ТСБМ). З рус. палиса́ндр < франц. pallisandre (ССРЛЯ, 9, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палиса́ндр паліса́ндр, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)