◎ Па́лік ’вешка, калок’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), ’метка-дошчачка з надпісам, каму адведзен участак для апрацоўкі’ (Сцяшк. Сл.), паліп ’тс’ (Шат.). З польск. palik ’тс’, якое ад раі ’паля’ (Брукнер, 391). Параўн. паля.
◎ Палі́к ’наплечнікі (вытканыя або вышытыя) у кашулі’ (Гарэц., Некр., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), палікі ’тс’ (Некр., Касп., Тарнацкі, Studia), палікі ’гестка’ (Жд. 2), паліп ’гестка’ (Сл. ПЗБ), палікі ’вышытыя часткі кашулі, кофты’ (Мат. АС, бых.), паліп ’частка тканіны, якая ўстаўляецца пад пахай кашулі’ (Касп.), палики ’тс’ (Шн. 3.), паліп ’пройма’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. полика ’наплечнікі кашулі, наплечныя ўпрыгожанні на кашулі’, укр. полак ’тс’. Няясна. Спроба этымалогіі Праабражэнскага (2, 83) — ад эпалет (гл.) — зусім непрымальная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лік 1 ’божая кароўка’ (гродз., Шат., З жыцця). Паводле Шаталавай (там жа, 171), звязана з палі́к (гл.), укр. пола́к ’вышыты наплечнік жаночай сарочкі’ (з-за стракатасці), параўн. по́лка ’кавалак тканіны’; хутчэй, фанетычна змененае Паўлюк (гл.), параўн. пётра‑паўла ’божая кароўка’, або да поле (гл.): калі пагода, ляці ў поля (там жа, 169).
По́лік 2 ’аб’ём у бутэльку’ (Нас.), ’мера спіртнога: паўлітровая бутэлька’ (смал.); параўн. рус. полишка ’палова чаго-небудзь; мера гарэлкі’. Ад *пол‑ ’палова’ (гл. паў-) з памянш. суф. ‑ік па тыпу ўтварэнняў ад лічэбнікаў сямік, асмік, параўн. аналагічныя славен. polič ’кубак’, харв. pòlić ’палова меркі’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)