палё́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. палё́т палё́ты
Р. палё́ту палё́таў
Д. палё́ту палё́там
В. палё́т палё́ты
Т. палё́там палё́тамі
М. палё́це палё́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

палёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

Рух, перамяшчэнне па паветры.

П. ракеты.

П. на Марс.

П. думкі (перан.). Птушка высокага палёту (перан.; пра чалавека, які займае важнае становішча; разм., іран.).

|| прым. палётны, -ая, -ае (спец.).

Палётная вага (вага лятальнага апарата, гатовага да палёту).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палёт, -ту м., прям., перен. полёт;

з птушы́нага ~ту — с пти́чьего полёта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Рух, перамяшчэнне ў паветры ў якім‑н. напрамку. Палёт ракеты ажыццяўляўся строга па зададзенай траекторыі. «Звязда». // Характар, манеры, асаблівасці такога перамяшчэння. Бясшумны палёт. // Спец. Акрабатычны скачок на вялікую адлегласць або на вялікай вышыні. Палёт пад купалам цырка.

2. Авіяцыйны вылет, рэйс. У дзень палётаў лётчыкі прачынаюцца рана. Хомчанка. Афіцэр-парашутыст паказаў падпольшчыкам, як карыстацца парашутам, як трымацца ў палёце і на пасадцы. Новікаў.

3. перан. Імкненне, парыў. Якія тут бясконцыя прасторы І для ўспамінаў, і палёту дум! Танк. З галечы, з руін спусташэння, Як волат, падняўся народ — Нястрымная воля імкнення, Нябачаны творчы палёт! Колас.

•••

Брыючы палётпалёт самалёта на невялікай вышыні над зямлёй.

Сляпы палётпалёт ноччу, у тумане пры дапамозе адных толькі навігацыйных прыбораў.

З вышыні птушынага палёту гл. вышыня.

Птушка высокага палёту гл. птушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́ючы, -ая, -ае.

У выразе: брыючы палётпалёт самалёта на гранічна малой вышыні над зямлёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полёт палёт, -ту м.;

орбита́льный полёт арбіта́льны палёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арыенціро́вачны, -ая, -ае.

1. Які служыць для арыенціроўкі.

А. палёт.

2. Прыблізны, папярэдні.

А. тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́смас, -у, м.

1. Сусвет (Сонечная сістэма, зоркі, галактыкі і пад.).

2. Прастора, якая распасціраецца за межамі зямной атмасферы на вышыні, большай за 100 км.

Палёт у к.

Асваенне космасу.

|| прым. касмі́чны, -ая, -ае.

К. карабель.

К. палёт.

Касмічныя прамяні.

К. век.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бры́ючы: ав.: б. палёт бре́ющий полёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

орбита́льный арбіта́льны;

орбита́льный полёт арбіта́льны палёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)