палята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Прабыць некаторы час у палёце.

2. Пабегаць да стомы (разм.).

Хлапчукі паляталі, паляталі ды змагліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палята́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. палята́ю палята́ем
2-я ас. палята́еш палята́еце
3-я ас. палята́е палята́юць
Прошлы час
м. палята́ў палята́лі
ж. палята́ла
н. палята́ла
Загадны лад
2-я ас. палята́й палята́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час палята́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палята́ць сов.

1. полета́ть, (о птицах — ещё) попари́ть;

2. разг. побе́гать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Лятаць некаторы час, пабыць некаторы час у палёце. — А ведаеце... — нарэшце сказаў Пішчыкаў. — Я хачу з вамі палятаць. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палётаць сов., разг., см. палята́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і палятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полета́ть сов. палята́ць, палётаць, (долго, неоднократно) папалётваць, папалётаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Уволю, многа палятаць.

2. Уволю, многа набегацца. Наляталіся за дзень дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паляту́ха1 ’жывёліна атрада грызуноў, падобная на вавёрку, пярэднія ногі якой злучаны з заднімі шырокай лятальнай перапонкай’ (ТСБМ). Дэрыват ад палятаць < лятаць з ‑уха.

Паляту́ха2 ’сумнік звычайны, Solidago virgaurea L.’ (Кіс., 124). Да палятаць < плятаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)