А́рктыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (з вялікай літары).

Паўночная палярная вобласць зямнога шара.

|| прым. аркты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́га, -і, ДМ га́зе, мн. -і, гаг, ж.

Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.

|| прым. гага́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да полюса (у 1 знач.). Палярныя краіны. Палярныя льды. // Уласцівы для полюса. Палярны клімат. Палярная пурга. // Звязаны з даследаваннем полюса або раёнаў, якія прылятаюць да полюса. Палярная станцыя. Палярны лётчык. // Састаўная частка некаторых батанічных або заалагічных назваў. Палярны мядзведзь. Палярная сава. Палярная вярба.

2. Спец. Звязаны з наяўнасцю дадатных або адмоўных зарадаў. Палярныя групы атамаў.

3. перан. Цалкам супрацьлеглы. Палярныя погляды.

•••

Палярнае ззянне гл. ззянне.

Палярная ноч гл. ноч.

Палярны дзень гл. дзень.

Палярны круг гл. круг.

[Ад лац. polaris — палярны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясе́ц, пясца́, мн. пясцы́, пясцо́ў, м.

Палярная лісіца з каштоўным футрам, пераважна сівога колеру, а таксама само футра.

Блакітны, белы п.

|| прым. пясцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паля́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паля́рны паля́рная паля́рнае паля́рныя
Р. паля́рнага паля́рнай
паля́рнае
паля́рнага паля́рных
Д. паля́рнаму паля́рнай паля́рнаму паля́рным
В. паля́рны (неадуш.)
паля́рнага (адуш.)
паля́рную паля́рнае паля́рныя (неадуш.)
паля́рных (адуш.)
Т. паля́рным паля́рнай
паля́рнаю
паля́рным паля́рнымі
М. паля́рным паля́рнай паля́рным паля́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

А́рктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж. (з вялікай літары).

Паўночная палярная вобласць зямнога шара.

[Ад грэч. arktikos — паўночны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́га, ‑і, ДМ газе, ж.

Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́йра, ‑ы, ж.

Марская палярная птушка сямейства чысцікаў з чарнавата-бурым апярэннем зверху і белым знізу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́нна-паля́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераме́нна-паля́рны пераме́нна-паля́рная пераме́нна-паля́рнае пераме́нна-паля́рныя
Р. пераме́нна-паля́рнага пераме́нна-паля́рнай
пераме́нна-паля́рнае
пераме́нна-паля́рнага пераме́нна-паля́рных
Д. пераме́нна-паля́рнаму пераме́нна-паля́рнай пераме́нна-паля́рнаму пераме́нна-паля́рным
В. пераме́нна-паля́рны (неадуш.)
пераме́нна-паля́рнага (адуш.)
пераме́нна-паля́рную пераме́нна-паля́рнае пераме́нна-паля́рныя (неадуш.)
пераме́нна-паля́рных (адуш.)
Т. пераме́нна-паля́рным пераме́нна-паля́рнай
пераме́нна-паля́рнаю
пераме́нна-паля́рным пераме́нна-паля́рнымі
М. пераме́нна-паля́рным пераме́нна-паля́рнай пераме́нна-паля́рным пераме́нна-паля́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паля́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да полюса (у 1 і 2 знач.), звязаны з дзейнасцю на полюсе, каля полюса.

П. клімат.

Палярная станцыя.

Палярныя групы атамаў.

2. перан. Цалкам супрацьлеглы каму-, чаму-н. (кніжн.).

Палярныя погляды.

3. Звязаны з наяўнасцю дадатных ці адмоўных зарадаў (спец.).

Палярныя групы атамаў.

|| наз. паля́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)