Паля́нт ’гульня ў мяч; лапта; палка, якой удараюць мяч’ (Нас.), ’гульня ў мяч; лапта’ (Сл. ПЗБ, Доўн.-Зап., Нар. сл.). З польск. palant ’тс’, якое ад італ. palla ’мяч, шар’, pallare ’гуляць у мяч’ (Карскі, Белорусы, 162; Кюнэ, Poln., 84; Брукнер, 392).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́нта ’другі крок у гульні ў цурку’ (ТС), тала́нты ’дзіцячая гульня: з круга большай палачкай падымаецца з зямлі і адбіваецца ўбок меншая палачка, якую другі ўдзельнік гульні павінен злавіць і ўкінуць у круг’ (слуц., Нар. словатв.). Няясна; відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых падобных па структуры гульневых тэрмінаў, параўн. бала́нта ’дзіцячая гульня ў цурку’ (ТС), паля́нта ’від гульні, лапта’ (Скарбы). Магчыма, да лац. tālea ’дубец, кол’ аналагічна да іт. palla ’шар, мяч’ > польск. palant ’кій, якім б’юць па мячу’, параўн. палянт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)