◎ Палю́х, палюхі, палюхе ’клёцкі з цёртай бульбы’ (Сл. Брэс.). Польск. paluch ’тс’. Паводле Варш. ел. (IV, 297), з paluch ’пальчык’ < раіес.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апалю́к ’ручка касы’ (ДАБМ), палю́к, палю́х, палец (ДАБМ, 831). Перанос назвы пальца (параўн. укр. дыял. палець ’зубец на шасцярні’) па знешняму падабенству ці паралельнае ўтварэнне (параўн. паля, укр. дыял. палюх ’слуп’). Магчыма, кантамінацыя з аплік, аплюк ’гаплік’ (не толькі ў вопратцы; форма аплюк садзейнічала выкарыстанню формы з пачатковым а‑), гаплюк ’гак да гною’ (Смул., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пялю́х ’назва вялікага пальца ў вязанай рукавіцы’ (Мядзв.). Няясна, магчыма, ад палюх ’палец’ (гл.) у выніку асіміляцыі па мяккасці, верагодна, пад уплывам пяць ’расстаўляць, распінаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Палю́к ’ручка касы’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж.), палюх (Сл. ПЗБ), пълʼук (ДАБМ, 831) ’тс’. Вытворнае ад палец, якое ў значэнні ’ручка касы’, прынамсі, шырока распаўсюджана ў рус. дыялектах (гл. СРНГ, 25), з дапамогай суф. -ук, ‑ух (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178). Рус. навасіб. палюк ’ручка касы’, польск. paluch ’пальчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)