палюбі́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
палюблю́ся |
палю́бімся |
| 2-я ас. |
палю́бішся |
палю́біцеся |
| 3-я ас. |
палю́біцца |
палю́бяцца |
| Прошлы час |
| м. |
палюбі́ўся |
палюбі́ліся |
| ж. |
палюбі́лася |
| н. |
палюбі́лася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
палюбі́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
палюбі́цца сов., разг.
1. полюби́ться;
~бі́ўся мне гэ́ты го́рад — полюби́лся мне э́тот го́род;
2. полюби́ть друг дру́га;
яны́ даўно́ ~бі́ліся — они́ давно́ полюби́ли друг дру́га
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палюбі́цца, ‑люблюся, ‑любішся, ‑дабіцца; зак.
Разм.
1. Спадабацца каму‑н., прыйсціся да спадобы. [Яўген:] — Мне здаўна палюбіліся атуленыя зелянінай садоў ціхія вёскі Старобіншчыны. Паслядовіч. Зыбін, або, як звычайна яго звалі тады, — Васіль з Тагіла, лясным сябрам палюбіўся. Мележ.
2. Палюбіць адно аднаго. [Іван] дзівіўся, што ў такім воўчым ко[т]лішчы ўрадзілася прыгожая, добрая і ласкавая Гэлька. Потым неўпрыкметку палюбіліся. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полюби́ться палюбі́цца; (понравиться) упадаба́цца, спадаба́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злюбі́цца, злюблюся, злюбішся, злюбіцца; зак.
Разм.
1. Палюбіць адзін аднаго. Смерць іх толькі і разлучыць — Так злюбіліся яны. Колас. [Паўлінка:] Вельмі ўжо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся. Купала.
2. Спадабацца, прыйсціся каму‑н. да душы; палюбіцца. Сцерпіцца — злюбіцца. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Прыйсціся па густу. [Прахор:] — Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца [хата] ці не ўпадабаецца. Зарэцкі. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Відаць, матыў нейкай новае песні ўпадабаўся яму. Кавалёў.
2. Палюбіцца, спадабацца. [Вашыновіч:] — От бо маладыя цяпер якія! Я ж кажу, няхай здаровы жывуць.. Табе яна ўпадабалася, то ты бяры яе сабе на здароўе, але будзь ты чалавекам! Чорны. Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)